Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ТРУС Андрэй Пятровіч 

ТРУС Андрэй Пятровіч

[1878, в. Стары Быхаў Магілёўскай губ., цяпер Быхаў, райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], святар. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Мікалаеўскай царкве в. Тубушкі Магілёўскага пав., цяпер Круглянскі р-н Магілёўскай вобл. 25.10.1906 пераведзены ва Успенскі храм у мяст. Астроўна Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў дзесяцярых дзяцей. Арыштаваны 14.3.1931. Асуджаны 16.4.1931 з манахам Марціянам Марозавым асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 27.7.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Т. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр. Памятная книжка Могилевской губернии.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"