Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ТРУС Андрэй Пятровіч
[1878, в. Стары Быхаў Магілёўскай губ., цяпер Быхаў, райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], святар. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Мікалаеўскай царкве в. Тубушкі Магілёўскага пав., цяпер Круглянскі р-н Магілёўскай вобл. 25.10.1906 пераведзены ва Успенскі храм у мяст. Астроўна Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў дзесяцярых дзяцей. Арыштаваны 14.3.1931. Асуджаны 16.4.1931 з манахам Марціянам Марозавым асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 27.7.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Т. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр. Памятная книжка Могилевской губернии.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.