Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » СЫРНІКАЎ (СЫРНИКОВ) Аляксій Мікітавіч 

СЫРНІКАЎ (СЫРНИКОВ) Аляксій Мікітавіч

[15.2.1875, пас. Варанок Старадубскага пав. Чарнігаўскай губ., цяпер Чарнігаўская вобл., Украіна — пасля 14.2.1930, Полацк (?), турма АДПУ], свяшчэннаслужыцель. Беларус. З мяшчанскай сям’і. У 1920-я г., верагодна, служыў у царкве ў пас. Арэхаўна Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 12.1.1930. Асуджаны 14.2.1930 са святаром Пятром Зільбергам асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 25.8.1989.

Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"