Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » СЫРНІКАЎ (СЫРНИКОВ) Аляксій Мікітавіч
[15.2.1875, пас. Варанок Старадубскага пав. Чарнігаўскай губ., цяпер Чарнігаўская вобл., Украіна — пасля 14.2.1930, Полацк (?), турма АДПУ], свяшчэннаслужыцель. Беларус. З мяшчанскай сям’і. У 1920-я г., верагодна, служыў у царкве ў пас. Арэхаўна Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 12.1.1930. Асуджаны 14.2.1930 са святаром Пятром Зільбергам асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 25.8.1989.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
[Паводле кнігі: т. II, с. 330]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.