Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » СЦЯПУРА (СТЕПУРО) Іаан Львовіч 

СЦЯПУРА (СТЕПУРО) Іаан Львовіч

[1862, в. Малыя Жухавічы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — ?], брат Васілія Сцяпуры. Беларус. З сям’і псаломшчыка. Скончыў духоўную семінарыю. Да арышту псаломшчык (?) Крыжаўздзвіжанскай царквы в. Івань Слуцкага р-на Мінскай вобл. Арыштаваны 14.3.1933 у Слуцку. Асуджаны 9.6.1933 з 20 святарамі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю і як член контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa 3 гадоў высылкі. Рэабілітаваны 17.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа С. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"