Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » СЦЯПУРА (СТЕПУРО) Іаан Львовіч
[1862, в. Малыя Жухавічы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — ?], брат Васілія Сцяпуры. Беларус. З сям’і псаломшчыка. Скончыў духоўную семінарыю. Да арышту псаломшчык (?) Крыжаўздзвіжанскай царквы в. Івань Слуцкага р-на Мінскай вобл. Арыштаваны 14.3.1933 у Слуцку. Асуджаны 9.6.1933 з 20 святарамі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю і як член контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa 3 гадоў высылкі. Рэабілітаваны 17.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа С. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
[Паводле кнігі: т. II, с. 328]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.