Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » СТРАУС Карл Іванавіч
[1874, Ліфляндская губ., цяпер Латвія — ?], царкоўнаслужыцель. Латыш. З сялянскай сям’і. Служыў у Свята-Духавым храме в. Паддуб’е Віцебскага пав., цяпер Лёзненскі р-н Віцебскай вобл. Арыштаваны 15.3.1930. Асуджаны 16.6.1930 з шэрагам святароў Полацка-Віцебскай епархіі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» і як «член шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі» дa 5 гадоў ППК (заменена высылкай у Сібір). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.10.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа С. № 18529-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.