Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » СТРАУС Карл Іванавіч 

СТРАУС Карл Іванавіч

[1874, Ліфляндская губ., цяпер Латвія — ?], царкоўнаслужыцель. Латыш. З сялянскай сям’і. Служыў у Свята-Духавым храме в. Паддуб’е Віцебскага пав., цяпер Лёзненскі р-н Віцебскай вобл. Арыштаваны 15.3.1930. Асуджаны 16.6.1930 з шэрагам святароў Полацка-Віцебскай епархіі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» і як «член шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі» дa 5 гадоў ППК (заменена высылкай у Сібір). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.10.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа С. № 18529-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".