Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » СТАРАДОМСКІ (СТАРОДОМСКИЙ) Міхаіл Міхайлавіч 

СТАРАДОМСКІ (СТАРОДОМСКИЙ) Міхаіл Міхайлавіч

[7.11.1882, в. Прыбыткі Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Гомельскі р-н — студз. 1944], протаіерэй. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. У ліку лепшых скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю (1904). Выкладаў матэматыку ў 2-класнай царкоўна-прыходскай школе в. Рыскова Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл. Ажаніўся з дачкой Паўла Мядзведкава*  Ганнай (н. ў  1890; скончыла Магілёўскае жаночае духоўнае вучылішча; з 1907 працавала настаўніцай; у 1940-я г. просвірня пры Гомельскім саборы). 15.8.1909 епіскапам Гомельскім Мітрафанам (Краснапольскім) рукапаложаны ў іерэя і прызначаны ў Свята-Ціханаўскі храм в. Івакі Гомельскага пав., цяпер Добрушскі р-н Гомельскай вобл. У 1911 пераведзены ў Раства-Багародзіцкую царкву мяст. Свержань Рагачоўскага пав. У 1920-я г., верагодна, служыў у Раства-Багародзіцкім храме ў роднай вёсцы. З 29.11.1933 жыў у Рагачове, працаваў рабочым. Арыштаваны ў 1933 (?). Асуджаны да 5 гадоў ППК. У зняволенні тэрмін пакарання працягнуты. Вызвалены 3.3.1943 невылечна хворым. З 2.5.1943 знаходзіўся на пасяленні ў в.  Узун-Агач саўгаса «Кніж» Джамбульскага р-на Алма-Ацінскай вобл., цяпер Казахстан. Рэабілітаваны ў 1989.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 56; Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Гомельскага раёна. У 2 кн. Кн. 1. Мн., 1998.


* Протаіерэй Успенскай царквы в. Радуга Гомельскага пав., благачыны цэркваў 2-й акругі Гомельскага пав.

 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"