Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » СТАРАДОМСКІ (СТАРОДОМСКИЙ) Міхаіл
[1872, в. Антонаўка Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Караткавіцкі альбо Майскі сельсавет Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. — ?]. Сын Мікалая Старадомскага* . Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў ва Увазнясенскай царкве в. Зубровічы Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. З 1912 настаяцель Свята-Троіцкага сабора ў Чэрыкаве Магілёўскай вобл. Арыштаваны 6.8.1937. Асуджаны 24.9.1937 са старастам і актыўнымі прыхаджанамі тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa 10 гадоў ППК. Вызвалены 29.12.1956 (?). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 29.12.1956 Магілёўскім абл. судом. Групавая справа С. і інш. № 1531-сн захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Жлобіна і Жлобінскага раёна. Мн., 2000; Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Чэрыкаўскага раёна. Мн., 1994.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.