Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » СТАРАДОМСКІ (СТАРОДОМСКИЙ) Міхаіл 

СТАРАДОМСКІ (СТАРОДОМСКИЙ) Міхаіл

[1872, в. Антонаўка Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Караткавіцкі альбо Майскі сельсавет Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. — ?]. Сын Мікалая Старадомскага* . Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў ва Увазнясенскай царкве в. Зубровічы Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. З 1912 настаяцель Свята-Троіцкага сабора ў Чэрыкаве Магілёўскай вобл. Арыштаваны 6.8.1937. Асуджаны 24.9.1937 са старастам і актыўнымі прыхаджанамі тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa 10 гадоў ППК. Вызвалены 29.12.1956 (?). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 29.12.1956 Магілёўскім абл. судом. Групавая справа С. і інш. № 1531-сн захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Жлобіна і Жлобінскага раёна. Мн., 2000; Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Чэрыкаўскага раёна. Мн., 1994.


* Протаіерэй. Да 1908 настаяцель Пакроўскай царквы в.?Карма Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Добрушскі р-н Гомельскай вобл.

 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".