Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » СТАДНІКАЎ (СТАДНИКОВ) Канстанцін Якаўлевіч
[1881, Вільня, цяпер Вільнюс, Літва — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Да арышту настаяцель Свята-Антоніеўскага храма ў мяст. Рубяжэвічы, цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 29.7.1950. Асуджаны 9.10.1950 асобай нарадай МДБ за «антысавецкую агітацыю» дa 25 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў адзін з канцлагераў МДБ Кіраўскай вобл. (п/с ОР-216-3). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 8.10.1993 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа С. № 35676-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: БНДЦЭД.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.