Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » СТАДНІКАЎ (СТАДНИКОВ) Канстанцін Якаўлевіч 

СТАДНІКАЎ (СТАДНИКОВ) Канстанцін Якаўлевіч

[1881, Вільня, цяпер Вільнюс, Літва — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Да арышту настаяцель Свята-Антоніеўскага храма ў мяст. Рубяжэвічы, цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 29.7.1950. Асуджаны 9.10.1950 асобай нарадай МДБ за «антысавецкую агітацыю» дa 25 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў адзін з канцлагераў МДБ Кіраўскай вобл. (п/с ОР-216-3). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 8.10.1993 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа С. № 35676-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".