Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » СОЙЧАНКА (СОЙЧЕНКО) Пётр Васілевіч 

СОЙЧАНКА (СОЙЧЕНКО) Пётр Васілевіч

[1882, в. Галяні Магілёўскага пав., цяпер Магілёўскі р-н — ?], свяшчэннаслужыцель. Беларус. У 1920-я г. настаяцель Троіцкай царквы в. Гарадзішча Быхаўскага пав., цяпер Магілёўскі р-н. Арыштаваны 14.11.1932. Асуджаны 16.12.1932 тройкай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» да 8 гадоў ППК.

Разам з С. арыштаваны і асуджаны яго сын Фёдар Сойчанка (н. ў 1912 у в. Галяны). Далейшы іх лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.1.1989 пастановай прэзідыума Вярхоўнага суда СССР. Групавая справа сям’і С. і актыўных прыхаджан № 12237 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"