Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » СОЙЧАНКА (СОЙЧЕНКО) Пётр Васілевіч
[1882, в. Галяні Магілёўскага пав., цяпер Магілёўскі р-н — ?], свяшчэннаслужыцель. Беларус. У 1920-я г. настаяцель Троіцкай царквы в. Гарадзішча Быхаўскага пав., цяпер Магілёўскі р-н. Арыштаваны 14.11.1932. Асуджаны 16.12.1932 тройкай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» да 8 гадоў ППК.
Разам з С. арыштаваны і асуджаны яго сын Фёдар Сойчанка (н. ў 1912 у в. Галяны). Далейшы іх лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.1.1989 пастановай прэзідыума Вярхоўнага суда СССР. Групавая справа сям’і С. і актыўных прыхаджан № 12237 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.