Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » СОБАЛЬ (СОБОЛЬ) Ганна Васілеўна
[снеж. 1903, в. Брадзец Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. — ?]. Беларуска. З сялянскай сям’і. Да арышту псаломшчыца Успенскай царквы ў роднай вёсцы. Арыштавана 23.8.1935. Асуджана 21.10.1935 з настаяцелем царквы Леанідам Біруковічам асобай нарадай пры НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 4 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 22.12.1989 пленумам Вярхоўнага суда БССР. Групавая справа С. і інш. № 29321-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.