Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » СОБАЛЬ (СОБОЛЬ) Ганна Васілеўна 

СОБАЛЬ (СОБОЛЬ) Ганна Васілеўна

[снеж. 1903, в. Брадзец Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. — ?]. Беларуска. З сялянскай сям’і. Да арышту псаломшчыца Успенскай царквы ў роднай вёсцы. Арыштавана 23.8.1935. Асуджана 21.10.1935 з настаяцелем царквы Леанідам Біруковічам асобай нарадай пры НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 4 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 22.12.1989 пленумам Вярхоўнага суда БССР. Групавая справа С. і інш. № 29321-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".