Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » СМІРНОЎ (СМИРНОВ) Міхаіл 

СМІРНОЎ (СМИРНОВ) Міхаіл

[1877, в. Езярышча Гарадоцкага пав. Віцебскай губ., цяпер Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. — ?], сын святара Георгія Фёдаравіча Смірнова*  і, верагодна, брат святара Сергія Георгіевіча Смірнова** . Рукапаложаны ў іерэя. З  1904 служыў у Раства-Багародзіцкім храме в. Лемяшэвічы Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл. Забаронены ў свяшчэннаслужэнні. 10.2.1914 пераведзены на пасаду псаломшчыка Раства-Багародзіцкай царквы в. Вялікі Бор Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Хойніцкі р-н Гомельскай вобл. 15.3.1914 зноў дазволена свяшчэннаслужэнне і 25.3.1914 прызначаны настаяцелем Мікалаеўскага храма в. Маладуша Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Рэчыцкі р-н Гомельскай вобл. У 1920-я г. настаяцель царквы в. Малыя Бясяды (Бясяды) (тагачасны паштовы адрас: ст. Радашковічы) Мінскага пав., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 26.10.1929. Асуджаны 1.12.1929 са святаром Іаанам Радзівіновічам калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 28.2.1992 пракуратурай Беларусі. Асабовая справа С. № 33346-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; Памятная книжка Минской губернии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


* Рукапаложаны ў іерэя (1861). Да 1913 служыў у царкве в.?Езярышча, адначасова выкладаў Закон Божы ў царкоўна-прыходскай школе.
** З 1906—07 настаяцель Успенскай царквы в. Вузкае Веліж­скага пав. Віцебскай губ., цяпер Пскоўская вобл., Расія.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"