Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » СМІРНОЎ (СМИРНОВ) Міхаіл
[1877, в. Езярышча Гарадоцкага пав. Віцебскай губ., цяпер Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. — ?], сын святара Георгія Фёдаравіча Смірнова* і, верагодна, брат святара Сергія Георгіевіча Смірнова** . Рукапаложаны ў іерэя. З 1904 служыў у Раства-Багародзіцкім храме в. Лемяшэвічы Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл. Забаронены ў свяшчэннаслужэнні. 10.2.1914 пераведзены на пасаду псаломшчыка Раства-Багародзіцкай царквы в. Вялікі Бор Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Хойніцкі р-н Гомельскай вобл. 15.3.1914 зноў дазволена свяшчэннаслужэнне і 25.3.1914 прызначаны настаяцелем Мікалаеўскага храма в. Маладуша Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Рэчыцкі р-н Гомельскай вобл. У 1920-я г. настаяцель царквы в. Малыя Бясяды (Бясяды) (тагачасны паштовы адрас: ст. Радашковічы) Мінскага пав., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 26.10.1929. Асуджаны 1.12.1929 са святаром Іаанам Радзівіновічам калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 28.2.1992 пракуратурай Беларусі. Асабовая справа С. № 33346-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; Памятная книжка Минской губернии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.