Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » СМІРНОЎ (СМИРНОВ) Васілій Нікіфаравіч
[1885, мяст. Янавічы Віцебскага пав., цяпер Віцебскага р-на — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Служыў званаром у Свята-Троіцкай (?) царкве ў родным мястэчку. Быў жанаты, гадаваў сыноў: Леаніда (н. ў 1915), Мікалая (1916), Міхаіла (1922). Арыштаваны 11.3.1933. Асуджаны калегіяй АДПУ 9.6.1933 за «антысавецкую агітацыю» і як «удзельнік контррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай арганізацыі» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ў Казахстан. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 17.7.1989. Групавая справа С. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.