Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » СМІРНОЎ (СМИРНОВ) Васілій Нікіфаравіч 

СМІРНОЎ (СМИРНОВ) Васілій Нікіфаравіч

[1885, мяст. Янавічы Віцебскага пав., цяпер Віцебскага р-на  — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Служыў званаром у Свята-Троіцкай (?) царкве ў родным мястэчку. Быў жанаты, гадаваў сыноў: Леаніда (н. ў 1915), Мікалая (1916), Міхаіла (1922). Арыштаваны 11.3.1933. Асуджаны калегіяй АДПУ 9.6.1933 за «антысавецкую агітацыю» і як «удзельнік контррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай арганізацыі» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ў Казахстан. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 17.7.1989. Групавая справа С. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".