Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » СЛУЧАНОЎСКІ (СЛУЧАПОЎСКІ) (СЛУЧАНОВСКИЙ, СЛУЧАПОВСКИЙ) Дзімітрый Іванавіч 

СЛУЧАНОЎСКІ (СЛУЧАПОЎСКІ) (СЛУЧАНОВСКИЙ, СЛУЧАПОВСКИЙ) Дзімітрый Іванавіч

[1880, в. Бязводзічы Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю. Рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Раства-Багародзіцкай царкве в. Кульшычы Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Слаўгарадскі р-н Магілёўскай вобл. З 1910 настаяцель Свята-Троіцкага храма ў мяст. Расна Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Дрыбінскі р-н Магілёўскай вобл. З 1913—14 служыў у Міхайлаўскай царкве в. Кулікова Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 18.9.1937 у Мсціславе. Асуджаны 5.11.1937 са святарамі Магілёўскай епархіі Гаўрыілам Мельячэнкам, Антоніем Сцяпанавым, дыяканам Фамой Казловым і інш. тройкай НКВД як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.1.1989 указам прэзідыума Вярхоўнага савета БССР. Асабовая справа С. № 12700-сн з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"