Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » СЛУЧАНОЎСКІ (СЛУЧАПОЎСКІ) (СЛУЧАНОВСКИЙ, СЛУЧАПОВСКИЙ) Дзімітрый Іванавіч
[1880, в. Бязводзічы Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю. Рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Раства-Багародзіцкай царкве в. Кульшычы Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Слаўгарадскі р-н Магілёўскай вобл. З 1910 настаяцель Свята-Троіцкага храма ў мяст. Расна Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Дрыбінскі р-н Магілёўскай вобл. З 1913—14 служыў у Міхайлаўскай царкве в. Кулікова Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 18.9.1937 у Мсціславе. Асуджаны 5.11.1937 са святарамі Магілёўскай епархіі Гаўрыілам Мельячэнкам, Антоніем Сцяпанавым, дыяканам Фамой Казловым і інш. тройкай НКВД як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.1.1989 указам прэзідыума Вярхоўнага савета БССР. Асабовая справа С. № 12700-сн з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.