Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » СЛАЙЧЭЎСКІ (СЛАЙЧЕВСКИЙ) Іаан Ермалаевіч 

СЛАЙЧЭЎСКІ (СЛАЙЧЕВСКИЙ) Іаан Ермалаевіч

[1859 — ?], бацька Георгія Іванавіча Слайчэўскага* . Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Пакроўскай царкве в. Целяшы. Рэпрэсаваны ў 1929 з сёстрамі (?) Верай (н. ў 1864) і Надзеяй (1859). Далейшы лёс сям’і С. невядомы.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НГАБ, ф. 2257, в.  1, с. 19; Дзяржаўны архіў Гомельскай вобл., ф. 735, в. 1, с. 221, л. 6.


* Н. 22.1.1895 у в. Целяшы Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Гомельскі р-н. Скончыў Гомельскае духоўнае вучылішча (1912), вучыўся ў Магілёўскай духоўнай семінарыі.

 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"