Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » СЛАЙЧЭЎСКІ (СЛАЙЧЕВСКИЙ) Іаан Ермалаевіч
[1859 — ?], бацька Георгія Іванавіча Слайчэўскага* . Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Пакроўскай царкве в. Целяшы. Рэпрэсаваны ў 1929 з сёстрамі (?) Верай (н. ў 1864) і Надзеяй (1859). Далейшы лёс сям’і С. невядомы.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НГАБ, ф. 2257, в. 1, с. 19; Дзяржаўны архіў Гомельскай вобл., ф. 735, в. 1, с. 221, л. 6.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.