Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » СЛАВЕЦКІ (СЛОВЕЦКИЙ) Сергій Грыгор’евіч 

СЛАВЕЦКІ (СЛОВЕЦКИЙ) Сергій Грыгор’евіч

[1873, в. Студзянец Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Касцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл. — 1937, Магілёў, турма НКВД], протаіерэй. Беларус. З духоўнага саслоўя. Скончыў духоўнае вучылішча, рукапаложаны ў іерэя. Служыў другім святаром у Свята-Троіцкім храме мяст. Расна Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Дрыбінскі р-н Магілёўскай вобл. 31.1.1906 прызначаны настаяцелем храма. З 1909 служыў у Крыжаўздзвіжанскай царкве в. Чарнаручча Магілёўскага пав., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. Ухіліўся ў абнаўленчы раскол. У 1930-я г. протаіерэй могілкавай царквы ў Магілёве, часова кіруючы Магілёўскай епархіяй (абнаўленчай). Арыштаваны 10.11.1936. Асуджаны 25.1.1937 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» дa 3 гадоў ППК. 28.9.1937 справа С. перагледжана, прыгавор заменены на ВМП. Расстраляны. Па першай справе (№ 4885; захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.) рэабілітаваны 7.8.1937 Магілёўскім абл. судом, па другой (групавой, № 9171) 9.4.1966.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Шиленок Д., свящ. Из истории Православной Церкви в Белоруссии (1922—1939). М., 2006.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"