Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » СЛАВЕЦКІ (СЛОВЕЦКИЙ) Сергій Грыгор’евіч
[1873, в. Студзянец Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Касцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл. — 1937, Магілёў, турма НКВД], протаіерэй. Беларус. З духоўнага саслоўя. Скончыў духоўнае вучылішча, рукапаложаны ў іерэя. Служыў другім святаром у Свята-Троіцкім храме мяст. Расна Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Дрыбінскі р-н Магілёўскай вобл. 31.1.1906 прызначаны настаяцелем храма. З 1909 служыў у Крыжаўздзвіжанскай царкве в. Чарнаручча Магілёўскага пав., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. Ухіліўся ў абнаўленчы раскол. У 1930-я г. протаіерэй могілкавай царквы ў Магілёве, часова кіруючы Магілёўскай епархіяй (абнаўленчай). Арыштаваны 10.11.1936. Асуджаны 25.1.1937 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» дa 3 гадоў ППК. 28.9.1937 справа С. перагледжана, прыгавор заменены на ВМП. Расстраляны. Па першай справе (№ 4885; захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.) рэабілітаваны 7.8.1937 Магілёўскім абл. судом, па другой (групавой, № 9171) 9.4.1966.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Шиленок Д., свящ. Из истории Православной Церкви в Белоруссии (1922—1939). М., 2006.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.