Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » СІЎКО (СИВКО) Марыя Сільвестраўна
[1880, в. Купіск Hавагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер пас. Любча Hавагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — ?]. З сялянскай сям’і. Паслушніца Іаанаўскага манастыра з 1908 да яго закрыцця (1923). Арыштавана ў 1924 па справе «Іаанаўскага манастыра». Асуджана ў 1925 да 3 гадоў ссылкі ў Комі АССР. Вярнулася ў Ленінград 8.6.1928. Жыла ў будынку манастыра. Зноў арыштавана 17.2.1932. Прыгаворана 22.3.1932 да 3 гадоў ссылкі з канфіскацыяй маёмасці. Выслана ў Казахстан. Далейшы лёс невядомы.
Літ.: Санкт-Петербургской епархии Синодик.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.