Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » СІЎКО (СИВКО) Марыя Сільвестраўна 

СІЎКО (СИВКО) Марыя Сільвестраўна

[1880, в.  Купіск Hавагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер пас. Любча Hавагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — ?]. З сялянскай сям’і. Паслушніца Іаанаўскага манастыра з 1908 да яго закрыцця (1923). Арыштавана ў 1924 па справе «Іаанаўскага манастыра». Асуджана ў 1925 да 3 гадоў ссылкі ў Комі АССР. Вярнулася ў Ленінград 8.6.1928. Жыла ў будынку манастыра. Зноў арыштавана 17.2.1932. Прыгаворана 22.3.1932 да 3 гадоў ссылкі з канфіскацыяй маёмасці. Выслана ў Казахстан. Далейшы лёс невядомы.

Літ.: Санкт-Петербургской епархии Синодик.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".