Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » СІНКЕВІЧ (СИНКЕВИЧ) Грыгорый Лявонавіч 

СІНКЕВІЧ (СИНКЕВИЧ) Грыгорый Лявонавіч

[1880, в. Ермалоўшчына (?) Віцебскай губ. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Да арышту дыякан царквы в. Таронкавічы Лепельскага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў сямёра дзяцей. Арыштаваны 7.2.1930. Асуджаны 24.2.1930 са святарамі Полацка-Віцебскай епархіі Міхаілам Лаўрыновічам, Мікалаем Любарскім і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.8.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа С. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"