Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » СІМАНОВІЧ (СИМОНОВИЧ) Іван Канстанцінавіч
[1861, в. Сукневічы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. — 20.11.1938, Магілёў, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. У 1920-я г. член царкоўнага савета Мікалаеўскага храма ў мяст. Хатаевічы Барысаўскай акругі. Падчас арышту працаваў сталяром на Бабруйскім ільнокамбінаце. Арыштаваны 16.7.1938. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 15.11.1938 як «агент польскай разведкі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 16.1.1989. Асабовая справа С. № 11444 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл. Беларусі.
Кр.: НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
[From the book: vol. II, pp. 286–287]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.