Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » СІМАНОВІЧ (СИМОНОВИЧ) Іван Канстанцінавіч 

СІМАНОВІЧ (СИМОНОВИЧ) Іван Канстанцінавіч

[1861, в. Сукневічы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. — 20.11.1938, Магілёў, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. У 1920-я г. член царкоўнага савета Мікалаеўскага храма ў мяст. Хатаевічы Барысаўскай акругі. Падчас арышту працаваў сталяром на Бабруйскім ільнокамбінаце. Арыштаваны 16.7.1938. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 15.11.1938 як «агент польскай разведкі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 16.1.1989. Асабовая справа С. № 11444 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл. Беларусі.

Кр.: НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".