Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » СІВІЦКІ (СИВИЦКИЙ) Міхаіл Іванавіч 

СІВІЦКІ (СИВИЦКИЙ) Міхаіл Іванавіч

[1874, Лепельшчына Віцебскай губ. — ?], святар. Беларус. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю (?), рукапаложаны ў іерэя. З 1903 настаяцель Мікалаеўскага храма в. Рыбінішкі Дзвінскага пав. Віцебскай губ., цяпер Латвія. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 14.8.1931 у в. Бяскатава Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. Асуджаны 21.4.1932 са святаром Полацка-Віцебскай епархіі Кірам Козыравым асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 23.8.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа С. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Верагодна, былі рэпрэсаваны і сваякі С.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"