Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » СІВІЦКІ (СИВИЦКИЙ) Міхаіл Іванавіч
[1874, Лепельшчына Віцебскай губ. — ?], святар. Беларус. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю (?), рукапаложаны ў іерэя. З 1903 настаяцель Мікалаеўскага храма в. Рыбінішкі Дзвінскага пав. Віцебскай губ., цяпер Латвія. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 14.8.1931 у в. Бяскатава Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. Асуджаны 21.4.1932 са святаром Полацка-Віцебскай епархіі Кірам Козыравым асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 23.8.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа С. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Верагодна, былі рэпрэсаваны і сваякі С.
Кр.: Памятная книжка Витебской губернии.
[Паводле кнігі: т. II, с. 285]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.