Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » САМІНІЧ (СОМИНИЧ) Грыгорый Дзмітрыевіч 

САМІНІЧ (СОМИНИЧ) Грыгорый Дзмітрыевіч

[1874, Магілёў — кастр. 1937 (?), Магілёў, турма НКВД]. Беларус. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Прызначаны ў Пакроўскі храм в. Нямойта Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. З 1911 настаяцель Георгіеўскай царквы в. Кароўчына Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Дрыбінскі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны ў 1937 у Магілёве. Асуджаны 28.9.1937 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 9.4.1966 Магілёўскім абл. судом. Групавая справа С. і інш. № 9171 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"