Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » РЫЖКОЎ (РЫЖКОВ) Уладзімір Іванавіч 

РЫЖКОЎ (РЫЖКОВ) Уладзімір Іванавіч

[1871, в. Малыя Баўкі (Боўкі) Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер в. Боўкі Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. — кастр. 1937 (?), Магілёў, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Прызначаны ў Свята-Троіцкую царкву ў мяст. Дуброўна Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. З 1912 настаяцель Мікалаеўскага храма ў мяст. Крычаў Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. У 1920-я г. — ва Успенскай царкве в. Машанакі Горацкага пав., цяпер Магілёўскі р-н. Ухіліўся ў абнаўленчы раскол, але неўзабаве прынёс пакаянне архіепіскапу Магілёўскаму Паўліну (Крошачкіну) і  вернуты ў зносіны з кананічнай Царквой. Працягваў служыць ва Успенскай царкве, пакуль у 1933 улады не адмовілі ў рэгістрацыі храма. Арыштаваны ў 1937 у Магілёве. Асуджаны 28.9.1937 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 9.4.1966 Магілёўскім абл. судом. Групавая справа Р. і інш. № 9171 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД; Шиленок Д., свящ. Из истории православной церкви в Белоруссии (1922—1939). Мн., 2006.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"