Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » РУБАНОВІЧ (РУБАНОВИЧ) Фёдар 

РУБАНОВІЧ (РУБАНОВИЧ) Фёдар

[1890, в. Баравая Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл. — 20.5.1946, Орша, турма НКВД]. Беларус. Сын Канстанціна Рубановіча* . З 1908 псаломшчык царквы в. Невель, цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл. З 1916 служыў ва Увазнясенскім храме Століна, цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. Рукапаложаны ў іерэя (1920). Прызначаны настаяцелем Параскева-Пятніцкай царквы в. Бастынь, цяпер Лунінецкі р-н Брэсцкай вобл. З 1921 служыў у  Пакроўскім храме в. Паручын, цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. З 1931 — у Параскева-Пятніцкай царкве в. Чэрніхава, цяпер Баранавіцкі р-н. З 1936 — у Свята-Духавым храме в. Падлессе, цяпер Ляхавіцкі р-н Брэсцкай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 3.4.1945. Праходзіў па адной справе з Васілём Тарандам (н. ў 1896, да арышту працаваў на «Буддвары» Беларуска-Літоўскай чыгункі). Асуджаны 25.3.1946 асобай нарадай МДБ за «здраду радзіме» дa 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Закатаваны ў Аршанскай турме МДБ. Рэабілітаваны 2.10.1956 тpыбуналам БВА. Асабовая справа Р. № 2755-с захоўваецца ў архіве КДБ Брэсцкай вобл.

Кр.: БНДЦЭД; Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в.  2, с. 565.


* Скончыў Пінскае духоўнае вучылішча. 18.5.1888 прызначаны псаломшчыкам Мікалаеўскага храма в. Баравая.

 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"