Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » РУБАНОВІЧ (РУБАНОВИЧ) Фёдар
[1890, в. Баравая Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл. — 20.5.1946, Орша, турма НКВД]. Беларус. Сын Канстанціна Рубановіча* . З 1908 псаломшчык царквы в. Невель, цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл. З 1916 служыў ва Увазнясенскім храме Століна, цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. Рукапаложаны ў іерэя (1920). Прызначаны настаяцелем Параскева-Пятніцкай царквы в. Бастынь, цяпер Лунінецкі р-н Брэсцкай вобл. З 1921 служыў у Пакроўскім храме в. Паручын, цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. З 1931 — у Параскева-Пятніцкай царкве в. Чэрніхава, цяпер Баранавіцкі р-н. З 1936 — у Свята-Духавым храме в. Падлессе, цяпер Ляхавіцкі р-н Брэсцкай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 3.4.1945. Праходзіў па адной справе з Васілём Тарандам (н. ў 1896, да арышту працаваў на «Буддвары» Беларуска-Літоўскай чыгункі). Асуджаны 25.3.1946 асобай нарадай МДБ за «здраду радзіме» дa 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Закатаваны ў Аршанскай турме МДБ. Рэабілітаваны 2.10.1956 тpыбуналам БВА. Асабовая справа Р. № 2755-с захоўваецца ў архіве КДБ Брэсцкай вобл.
Кр.: БНДЦЭД; Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 565.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.