Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » РАЖКО Пётр Цімафеевіч
[1886, в. Шаросаўка Чарнігаўскай губ., цяпер Чарнігаўская вобл., Украіна — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю. У 1920-я г. (?) настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы в. Вяляцічы Барысаўскага пав., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны ў 1933. Асуджаны 19.7.1933 са святарамі Канстанцінам Радзівіновічам, Васіліем Парфёнчыкам, Канстанцінам Семянюком, Мікалаем Тарановічам і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.5.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Р. і інш. № 27206-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: БНДЦЭД.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.