Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » РАЖКО Пётр Цімафеевіч 

РАЖКО Пётр Цімафеевіч

[1886, в. Шаросаўка Чарнігаўскай губ., цяпер Чарнігаўская вобл., Украіна — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю. У 1920-я г. (?) настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы в. Вяляцічы Барысаўскага пав., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны ў 1933. Асуджаны 19.7.1933 са святарамі Канстанцінам Радзівіновічам, Васіліем Парфёнчыкам, Канстанцінам Семянюком, Мікалаем Тарановічам і  інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.5.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Р. і інш. № 27206-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".