Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ПЯЧЭНКА (ПЕЧЕНКО) Павел Іосіфавіч 

ПЯЧЭНКА (ПЕЧЕНКО) Павел Іосіфавіч

[1877, в. Асінаўка Мінскага пав. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1898?). З 1902 настаяцель Мікалаеўскай царквы в.Жыцін Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Асіповіцкі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны 18.3.1937. Асуджаны 4.8.1937 з актыўнымі прыхаджанамі тройкай НКВД як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 30.8.1960 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Групавая справа П. і інш. № 16737-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии;. НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"