Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ПЯЧЭНКА (ПЕЧЕНКО) Павел Іосіфавіч
[1877, в. Асінаўка Мінскага пав. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1898?). З 1902 настаяцель Мікалаеўскай царквы в.Жыцін Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Асіповіцкі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны 18.3.1937. Асуджаны 4.8.1937 з актыўнымі прыхаджанамі тройкай НКВД як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 30.8.1960 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Групавая справа П. і інш. № 16737-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Памятная книжка Минской губернии;. НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
[Паводле кнігі: т. II, с. 192]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.