Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ПУЧЫКАЎ (ПУЧИКОВ) Панцеляіман Нікіфаравіч 

ПУЧЫКАЎ (ПУЧИКОВ) Панцеляіман Нікіфаравіч

[1880, мяст. Дуброўна Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — ?], святар. Беларус. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. У 1920-я г. служыў у Георгіеўскай царкве в.Мардашэвічы Аршанскай акругі, цяпер Дубровенскі р-н Віцебскай вобл. Меў трое дзяцей. Арыштаваны 23.8.1929. Асуджаны 20.11.1929 са святарамі Полацка-Віцебскай епархіі Ігнаціем Іасафатавым, Сергіем Самсанёнкам і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 10.4.1992 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа П. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"