Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ПУЧЫКАЎ (ПУЧИКОВ) Панцеляіман Нікіфаравіч
[1880, мяст. Дуброўна Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — ?], святар. Беларус. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. У 1920-я г. служыў у Георгіеўскай царкве в.Мардашэвічы Аршанскай акругі, цяпер Дубровенскі р-н Віцебскай вобл. Меў трое дзяцей. Арыштаваны 23.8.1929. Асуджаны 20.11.1929 са святарамі Полацка-Віцебскай епархіі Ігнаціем Іасафатавым, Сергіем Самсанёнкам і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 10.4.1992 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа П. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: БНДЦЭД.
[Паводле кнігі: т. II, с. 182]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.