Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ПУПКОЎ (ПУПКОВ) Феафан Цімафеевіч
[1893, Бабруйск Мінскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Вучыўся ў духоўнай семінарыі. Да арышту настаяцель Ільінскай царквы в. Добасна (паштовы адрас: ст. Дварэц), цяпер Кіраўскі р-н Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 29.7.1935. Асуджаны 29.2.1936 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 6 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 8.8.1990 прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа № 13831 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: БНДЦЭД.
[From the book: vol. II, pp. 180–181]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.