Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ПУПКОЎ (ПУПКОВ) Феафан Цімафеевіч 

ПУПКОЎ (ПУПКОВ) Феафан Цімафеевіч

[1893, Бабруйск Мінскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Вучыўся ў духоўнай семінарыі. Да арышту настаяцель Ільінскай царквы в. Добасна (паштовы адрас: ст. Дварэц), цяпер Кіраўскі р-н Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 29.7.1935. Асуджаны 29.2.1936 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 6 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 8.8.1990 прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа № 13831 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".