Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ПРЫГАРОЎСКІ (ПРИГОРОВСКИЙ) Іосіф Іванавіч 

ПРЫГАРОЎСКІ (ПРИГОРОВСКИЙ) Іосіф Іванавіч

[1.4.1861, в. Гарбачэва Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Расонскі р-н Віцебскай вобл. — 21.10.1937, Полацк, турма НКВД], святар, верагодна, брат Мікалая Іванавіча Прыгароўскага*. Беларус. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1883). Служыў ва Успенскай царкве в. Сутокі Себежскага пав. Віцебскай губ., цяпер Пскоўская вобл., Расія. Меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 19.9.1937 у роднай вёсцы. Асуджаны 8.10.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 25.9.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа П. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; БНДЦЭД.


* У 1910-я г. настаяцель царквы ў мяст. Тадуліна Віцебскага пав., цяпер Віцебскі р-н.

 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"