Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ПРЫГАРОЎСКІ (ПРИГОРОВСКИЙ) Іосіф Іванавіч
[1.4.1861, в. Гарбачэва Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Расонскі р-н Віцебскай вобл. — 21.10.1937, Полацк, турма НКВД], святар, верагодна, брат Мікалая Іванавіча Прыгароўскага*. Беларус. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1883). Служыў ва Успенскай царкве в. Сутокі Себежскага пав. Віцебскай губ., цяпер Пскоўская вобл., Расія. Меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 19.9.1937 у роднай вёсцы. Асуджаны 8.10.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 25.9.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа П. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; БНДЦЭД.
[Паводле кнігі: т. II, с. 179]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.