Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ПРАСАЛОВІЧ (ПРОСОЛОВИЧ) Андрэй Ігнатавіч 

ПРАСАЛОВІЧ (ПРОСОЛОВИЧ) Андрэй Ігнатавіч

[1882, в. Зарэчча Магілёўскай губ., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], святар. Беларус. З сялянскай сям’і. У 1920-я г. служыў у Пакроўскай царкве в.Язёры (тагачасны паштовы адрас: ст. Шклоў) Магілёўскага пав., цяпер Круглянскі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны 7.4.1933. Асуджаны калегіяй АДПУ 9.6.1933 як «удзельнік контррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Далёкаўсходні канцлагер АДПУ. 27.11.1934 уцёк з канцлагера. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 17.7.1989. Групавая справа П. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"