Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ПРАНЕВІЧ (ПРОНЕВИЧ) Лявонцій 

ПРАНЕВІЧ (ПРОНЕВИЧ) Лявонцій

[1893, в. Лядзец Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Столінскі р-н Брэсцкай вобл. — ?]. Сын Мікалая Іосіфавіча Праневіча*. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю. У 1920-я г. настаяцель Мікалаеўскай царквы ў мяст. Малыя Гарадзяцічы Мазырскай акругі, цяпер Любанскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 14.9.1929. Асуджаны 3.11.1929 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 7 гадоў ППК. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі канцлагер НКВД Карэльскай АССР Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 22.11.1989 прэзідыумам Мінскага абл. суда. Асабовая справа П. № 28519-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


* Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1895). Служыў настаяцелем у Георгіеўскай царкве в. Лядзец, з 1909 — у Раства-Багародзіцкім храме в. Мялешкавічы Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Мазырскі р-н Гомельскай вобл. Дэлегат Мінскага епархіяльнага з’езда свяшчэннаслужыцелей (1914). Узнагароджаны нагрудным крыжам (1917).

 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"